Усе электронныя звароты заяўнікаў павінны падавацца і разглядацца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://обращения.бел


ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ!

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;

  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

  • выклад сутнасці звароту;

  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;

  • месцазнаходжанне юрыдычнай асобы;

  • выклад сутнасці звароту;

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месцазнаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;

  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месцазнаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

  • змяшчаюць непрыстойныя або абразлівыя словы ці выразы;

  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам пра канстытуцыйнае судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам пра адміністрацыйныя працэдуры або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ААТ «АЛЕВКУРП»;

  • прапушчаны без паважнай прычыны тэрмін падачы скаргі;

  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

  • з заяўнікам спынена перапіска.

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.