ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныБеларусь энергаэфектыўная

Беларусь энергаэфектыўная

30.10.2026
Беларусь энергаэфектыўная

З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2026 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці правядзе рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна».

Захад прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння. Акцыя праводзіцца з мэтай рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы» і Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».

Мэта правядзення акцыі – павышэнне абазнанасці беларускіх грамадзян пра важнасць эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымыя спосабы і метады іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі краіны.

З інфармацыйнымі матэрыяламі па дадзенай тэматыцы можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.