Стаўка на сваё

18.11.2026
Стаўка на сваё У ААТ «АЛЕВКУРП» працягваецца праца па распрацоўцы камплектуючых для беспілотных лятальных апаратаў.

Не так даўно створаныя работнікамі прадпрыемства электрарухавік магутнасцю 4,44 кВт (НЭР «Маскіт») і кантролер паспяхова прайшлі лётныя выпрабаванні ў складзе айчыннага ўдарнага БАК. Выпрабаванні на практыцы пацвердзілі магчымасць выкарыстання распрацоўкі ААТ «АЛЕВКУРП» замест штатнага электрарухавіка імпартнай вытворчасці.

У найбліжэйшы час на прадпрыемстве плануецца адкрыццё вопытна-канструктарскай працы «Маскіт-2». У аснову АКР увойдуць напрацоўкі і вопыт, атрыманыя ў ходзе НЭР «Маскіт». Вынікам стане электрарухавік для малагабарытаў беспілотнікаў рознага тыпу, створаны з даступных у нашай краіне матэрыялаў і пры гэтым не саступны імпартным аналагам.

Зварот да спісу

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.