06.11.2026
6 лістапада 2026 года ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце пад старшынствам Дзмітрыя Пантуса адбылося пасяджэнне калегіі ведамства, на якім падведзены вынікі работы падведамасных арганізацый за першыя дзевяць месяцаў 2026 года. Мерапрыемства пачалося з уручэння ведамасных узнагарод работнікам арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама.У рамках калегіі была прадстаўлена ацэнка дзейнасці кіраўнікоў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і экспарту за дзевяць месяцаў 2026 года. Акрамя таго, разгледжаны прагноз выканання гэтых паказчыкаў па выніках года і фарміраванне партфеля заказаў на 2027 год. Кіраўнікі шэрагу арганізацый таксама дакладвалі па асобных пытаннях сваёй фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
У цэлым па сістэме ведамства назіраецца ўстойлівая станоўчая дынаміка. Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця за дзевяць месяцаў 2026 года перавысілі запланаваныя арыенціры па ўсіх ключавых напрамках, сярод якіх:
аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг);
чысты прыбытак;
рэнтабельнасць продажаў;
экспарт тавараў і паслуг;
аб’ём інвестыцый у асноўны капітал.
Акрамя таго, члены калегіі заслухалі інфармацыю аб гатоўнасці прадпрыемстваў да работы ў восеньска-зімовы перыяд. Арганізацыямі былі распрацаваны і паспяхова рэалізаваны планы арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезону 2026/2027 гадоў, якія пацвердзілі іх поўную гатоўнасць.
Па выніках пасяджэння кіраўніцтву шэрагу арганізацый пастаўлены канкрэтныя задачы. Асаблівая ўвага ўдзелена праблемным напрамкам: меры па іх ухіленні павінны быць выкананы ва ўстаноўлены тэрмін.

