ААТ «АЛЕВКУРП» было створана 24 верасня 1996 гады як навукова-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства, а ў 2010 годзе пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. З 2007-га прадпрыемства ўваходзіць у сістэму Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Прадпрыемства спецыялізуецца на выкананні НДВКП па распрацоўцы і мадэрнізацыі, а таксама па стварэнні новых радыёлакацыйных сістэм, сістэм кіравання зброяй з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій лічбавай апрацоўкі сігналаў і інфармацыі ў рэальным маштабе часу, а таксама тэхнікі ЗВЧ і прамежкавай частоты.
У цяперашні час геаграфія паставак прадпрыемства ахоплівае Афрыку, Паўднёва-Усходнюю Азію, Лацінскую Амерыку.




