Зроблена шмат, наперадзе – яшчэ больш!

Галоуная/Медыя-цэнтр/Навіны/Зроблена шмат, наперадзе – яшчэ больш!

Зроблена шмат, наперадзе – яшчэ больш!

26.02.2024
Зроблена шмат, наперадзе – яшчэ больш! У ААТ «АЛЕВКУРП» адбыўся справаздачна-выбарчы сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні работы прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі ППА за перыяд з чэрвеня 2021 года па люты 2024 года, зацверджана справаздача аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў ППА за 2023 год і адпаведны каштарыс на 2024-ы, падведзены вынікі выканання калектыўнага дагавора за 2023 год. Таксама па выніках сходу былі абраны старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі, склад прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі.

Падводзячы вынікі работы прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «АЛЕВКУРП», яе старшыня Юлія Кулакоўская падкрэсліла, што ў арганізацыі склалася эфектыўная сістэма сацыяльнага партнёрства, накіраваная на канструктыўнае ўзаемадзеянне з кіраўніцтвам прадпрыемства ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных пытанняў работнікаў.

– Сёння ахоп прафсаюзным членствам у першаснай прафсаюзнай арганізацыі складае 91.6%, – адзначыла Юлія Аляксандраўна. – Паступальны рост гэты лічбы сведчыць аб якаснай і зладжанай рабоце прафсаюзнага камітэта. Прафсаюзны камітэт і ўвесь прафсаюзны актыў пастаянна ўдзельнічае ў вырашэнні статутных задач і ўзнікаючых праблем у забеспячэнні сацыяльных гарантый работнікаў ААТ «АЛЕВКУРП», тлумачыць сутнасць калектыўнага дагавора, абумоўленых у ім абавязкаў, правы і адказнасць работнікаў, праводзіць азнаямленне з калектыўным дагаворам новапрыманых на працу.

Высокую ацэнку дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «АЛЕВКУРП» даў і старшыня абласной арганізацыі «БЕЛПРАФМАШ» горада Мінска і Мінскай вобласці Юрый Васянкоў, які прысутнічаў на справаздачна-выбарным сходзе. Юрый Міхайлавіч падкрэсліў, што ППА Таварыства з'яўляецца прыкладам для большасці «пярвічак» у галіны.

Але гэта не нагода змяншаць абароты. Наперадзе ў прафкама, ды і ўсяго калектыва прадпрыемства, яшчэ шмат працы па стварэнні камфортных умоў працы і цікавага вольнага часу!

Возврат к списку