ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныЗабыццю не падлягае!

Забыццю не падлягае!

08.05.2024
Забыццю не падлягае! Каля Брацкай магілы савецкіх воінаў у в. Каралёў Стан прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне Вялікай Перамогі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, а таксама арганізацый і прадпрыемстваў Бараўлянскага сельскага савета.

Работнікі ААТ «АЛЕВКУРП» пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўсклалі вянок і кветкі да мемарыяла, а таксама ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Дзень Перамогі застаецца святым святам для ўсіх пакаленняў, для ўсіх, хто памятае і ганарыцца сваімі продкамі. Народная памяць аб тых страшных гадах праз час выступае вялікай аб'яднаўчай сілай, служыць жыццёвым арыенцірам для новых пакаленняў.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.