ГалоўнаяМедыя-цэнтрНавіныВыстава да Дня беларускай навукі

Выстава да Дня беларускай навукі

26.01.2024
Выстава да Дня беларускай навукі 26 студзеня ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася выстава, прымеркаваная да Дня Беларускай навукі.

У выставачным мерапрыемстве традыцыйна бяруць удзел шэраг арганізацый ваенна-прамысловага комплексу, якія маюць статус навуковай арганізацыі. У іх ліку – і ААТ «АЛЕВКУРП».

Арганізацыі зброевай галіны прадэманстравалі каля 20 сучасных распрацовак, якія прадстаўляюць шырокі спектр прадукцыі рознага прызначэння.
У ліку дэманстраваных вырабаў шматфункцыянальныя платы і лічбавыя асцылографы, электронна-злічальныя частатамеры і ўніверсальныя калібратары. Гледачы і спецыялісты змаглі ўбачыць у экспазіцыі радыёлакацыйную станцыю блізкай разведкі «Клён», комплекс абароны ад беспілотных лятальных апаратаў для стацыянарных аб'ектаў «Гроза-Z2», макет расійска-беларускага касмічнага апарата.

Зварот да спісу

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.