21.12.2023

Напярэдадні Новага года супрацоўнікі прадпрыемства чарговы раз наведалі сацыяльны дзіцячы прытулак Мінскай вобласці. Прадстаўнікі Таварыства павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі святамі, уручылі ім салодкія падарункі, перадалі адзенне і цацкі.
Першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «АЛЕВКУРП» на пастаяннай аснове ўдзельнічае ў паляпшэнні бытавых умоў выхаванцаў дзіцячага прытулку Мінскай вобласці. Але самым галоўным і каштоўным падарункам для выхаванцаў цэнтра застаюцца ўвага, клопат і душэўная цеплыня. Рэгулярныя паездкі супрацоўнікаў Таварыства ў дзіцячы прытулак дапамагаюць дзеткам справіцца з няпростай жыццёвай сітуацыяй. А шчырыя ўсмешкі на дзіцячых тварах – лепшы стымул прыязджаць у госці як мага часцей!


