Цёплая сустрэча

27.09.2023
Цёплая сустрэча На днях супрацоўнікі ААТ «АЛЕВКУРП» у чарговы раз наведалі сацыяльны дзіцячы прытулак Мінскай вобласці.

Работнікі Таварыства пагутарылі з выхаванцамі ўстановы адукацыі, азнаёміліся з бытавымі ўмовамі, а таксама падарылі дзецям цацкі і прысмакі. Сустрэча па традыцыі прынесла масу станоўчых эмоцый як дзеткам, так і дарослым.

ААТ «АЛЕВКУРП» і сацыяльны дзіцячы прытулак Мінскай вобласці не першы год звязваюць цёплыя сяброўскія адносіны. Першасная прафсаюзная арганізацыя Таварыства пастаянна ўдзельнічае ў паляпшэнні бытавых умоў выхаванцаў ўстановы, а супрацоўнікі рэгулярна наведваюць дзетак, каб падарыць ім часцінку цяпла і клопату.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.