ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныСусветны дзень без тытуню – 2022

Сусветны дзень без тытуню – 2022

23.05.2022
У мэтах прафілактыкі захворванняў, звязаных з тытунекурэннем, а таксама ў сувязі з правядзеннем 31 мая 2022 года Адзінага дня здароўя «Сусветны дзень без тытуню» у перыяд з 23 мая па 12 чэрвеня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню».

Спажыванне тытуню з'яўляецца адным з асноўных фактараў рызыкі развіцця цэлага шэрагу хранічных хвароб, такіх як рак, хваробы лёгкіх і сардэчна-сасудзістыя захворванні.

ААТ «АЛЕВКУРП» выступае за здаровы лад жыцця, захаванне і ўмацаванне здароўя супрацоўнікаў. У сувязі з гэтым на прадпрыемстве праходзяць мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага характару, размешчаны тэматычныя плакаты пра шкоду спажывання тытуню.

Адмоўцеся ад тытуню ужо сёння!

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.