24.09.2025

За амаль тры дзясяткі гадоў калектыў прадпрыемства рэалізаваў мноства паспяховых праектаў, ацэненых на высокім узроўні як у нашай краіне, так і за мяжой. У актыве ААТ «АЛЕВКУРП» нямала значных дасягненняў, навуковых і сістэмных распрацовак, навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, вялікі партфель унікальнай запатрабаванай прадукцыі. А наперадзе – новыя перспектывы, новыя рынкі, новыя распрацоўкі, якія не маюць аналагаў. І, вядома ж, круглая юбілейная дата!
Дзякуючы зладжанай рабоце калектыву адданых сваёй справе прафесіяналаў сёння прадпрыемства вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. ААТ «АЛЕВКУРП» зарэкамендавала сябе як надзейны партнёр, распрацоўшчык высокатэхналагічнай і якаснай прадукцыі, арыентаваны на якасць і задавальненне патрэбнасцей заказчыкаў.
Ад усёй душы віншуем супрацоўнікаў і ветэранаў ААТ «АЛЕВКУРП» са святам. Жадаем вам здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!