Са святам, «АЛЕВКУРП»!

Галоуная/Медыя-цэнтр/Навіны/Са святам, «АЛЕВКУРП»!

Са святам, «АЛЕВКУРП»!

22.09.2023
Са святам, «АЛЕВКУРП»! 24 верасня адкрытаму акцыянернаму таварыству «АЛЕВКУРП» спаўняецца 27 гадоў.

Менавіта ў гэты дзень ў 1996 годзе Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт зарэгістраваў навукова-вытворчае дзяржаўнае прадпрыемства «АЛЕВКУРП». З тых часоў праведзены шлях ад канструктарскага бюро да сучаснага прадпрыемства, якому давяраюць рашэнне самых складаных навукова-тэхнічных задач і праектаў.

За больш чым чвэрць стагоддзя свайго існавання ААТ «АЛЕВКУРП» зарэкамендавала сябе надзейным распрацоўшчыкам высокатэхналагічнай і якаснай прадукцыі, вядомай як на тэрыторыі СНД, так і далёка за яго межамі.

Калектыў Таварыства паспяхова распрацоўвае і запускае ў серыйную вытворчасць радыёэлектронныя блокі і сістэмы, выконвае навукова-даследчыя работы. Сёння на рахунку ААТ «АЛЕВКУРП» шэраг самых розных паспяховых праектаў, якія зрабілі прадпрыемству імя, як у краіне, так і за мяжой.

Усе гэтыя дасягненні – сведчанне прафесіяналізму і мэтанакіраванасці, за якімі стаяць кіраўнікі, супрацоўнікі, кліенты і партнёры ААТ «АЛЕВКУРП».

І па добрай традыцыі, у гонар Дня нараджэння прадпрыемства адбылося падвядзенне вынікаў за мінулы год, ўзнагароджанне лепшых супрацоўнікаў, а таксама сказаны пажаданнi маладым спецыялістам.

Возврат к списку