ГалоўнаяМедыя-цэнтрНавіныПрацяг дабрачыннай акцыі ААТ «АЛЕВКУРП»

Працяг дабрачыннай акцыі ААТ «АЛЕВКУРП»

27.05.2022
Пасля наведвання Дзяржаўнага ўстановы адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна» прафсаюзная арганізацыя ААТ «АЛЕВКУРП» не засталася абыякавай да выхаванцаў цэнтра.

З мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыяльна-педагагічнага цэнтра і стварэння спрыяльных умоў для яго выхаванцаў, прафсаюзнай арганізацыяй была аказана спонсарская дапамога, накіраваная на набыццё мэблі і пасцельных прыналежнасцяў для дзіцячых спальняў, а таксама неабходнага інвентара і лакафарбавых матэрыялаў.

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей – 1 чэрвеня – прафсаюзная арганізацыя ААТ «АЛЕВКУРП» таксама не пакіне без увагі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Аказанне дапамогі выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра станоўча ўплывае на іх эмацыйнае развіццё – дзеці адчуваюць, што пра іх клапоцяцца, што іх любяць, становяцца больш упэўненыя ў сабе.

Прафсаюзная арганізацыя і ААТ «АЛЕВКУРП» плануюць і далей падтрымліваць дзяцей, якія маюць патрэбу ва ўвазе.

Зварот да спісу

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.