26.10.2026
Плата шматфункцыянальнага тэрмінала распрацавана і выраблена ў інтарэсах аднаго з вядучых прадпрыемстваў Беларусі па праектаванні крыніц энергіі і цеплавых сетак. Пры вытворчасці новай партыі былі ўлічаны пажаданні заказчыка і ўнесены неабходныя дапрацоўкі.
Вымяральнікі параметраў электрычнай сеткі займаюць асаблівае месца ў лінейцы высокатэхналагічнай «грамадзянскай» прадукцыі ААТ «АЛЕВКУРП». Распрацоўка плат вядзецца з 2022 года. Вырабы прымяняюцца ў розных галінах прамысловасці, забяспечваючы бяспеку і эфектыўнасць працы электрасетак.
Прылады дазваляюць аператыўна атрымліваць інфармацыю пра бягучы стан тэхналагічнага аб'екта і прымаць меры для ўхілення непаладак, кантраляваць рэжымы працы абсталявання і аўтаматычна рэагаваць на адхіленні ад зададзеных параметраў. Вырабы сумяшчальныя як з сучаснымі, так і з аналагавымі тэхналогіямі, што пашырае дыяпазон іх выкарыстання.

