ГалоўнаяМедыя-цэнтрНавіныПрафесіяналізм супрацоўнікаў ААТ «АЛЕВКУРП» адзначаны на самым высокім узроўні

Прафесіяналізм супрацоўнікаў ААТ «АЛЕВКУРП» адзначаны на самым высокім узроўні

19.01.2024
Прафесіяналізм супрацоўнікаў ААТ «АЛЕВКУРП» адзначаны на самым высокім узроўні У Палацы Рэспублікі прайшла ўрачыстая цырымонія, прысвечаная 20-годдзю з дня ўтварэння Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Кіраўніцтвам краіны ў асобе прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі была дадзена высокая ацэнка дасягненням і поспехам працоўных калектываў збройнікаў ва ўмацаванні абараназдольнасці нашай краіны і ў забеспячэнні тэхналагічнага суверэнітэту.

Старшыня Дзяржкамваенпрама Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Пантус адзначыў, што кожнае другое прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад камітэта, мае статус навуковай арганізацыі, які рэгулярна пацвярджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях. За два дзесяцігоддзі ў галіне паспяхова выканана больш за 1200 навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ. На ніве зброевай вытворчасці працуюць звыш 150 лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і ўладальнікаў вучоных званняў і ступеней.

Ганаровымі граматамі і Падзякамі Старшыні Дзяржкамваенпрама быў адзначаны шэраг супрацоўнікаў ААТ «АЛЕВКУРП»: Наталля Сапажкова, Вольга Грыгаровіч, Аляксандр Вішнікін, Дзмітрый Муха, Сяргей Шутаў, Ігар Іўлеў і Аляксандр Новак.

Дырэктар ААТ «АЛЕВКУРП» Уладзіслаў Новак узнагароджаны Ганаровай граматай Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь.

Зварот да спісу

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.