ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныПашыраючы межы супрацоўніцтва

Пашыраючы межы супрацоўніцтва

03.08.2023
Пашыраючы межы супрацоўніцтва У Беларусь прыбыла тэхніка замежнага заказчыка, якая будзе мадэрнізавана на базе ААТ «АЛЕВКУРП».

У ходзе мадэрнізацыі тэхніка атрымае сучасную лічбавую элементную базу. Укараненне перадавых распрацовак у галіне радыёлакацыі, тэхнікі ЗВЧ і сілавой электронікі з выкарыстаннем унікальных тэхналогій дазволяць не толькі падоўжыць тэрміны эксплуатацыі прылад, але і істотна павысіць іх характарыстыкі. Работы будуць праводзіцца ў цеснай кааперацыі з іншымі прадпрыемствамі Дзяржкамваенпрама.

ААТ «АЛЕВКУРП» заўсёды імкнецца ісці насустрач заказчыку, прапаноўваючы гнуткія ўмовы супрацоўніцтва. Выкананне работ «пад ключ» на вытворчых плошчах Таварыства (нароўні з мадэрнізацыяй на тэрыторыі заказчыка або пастаўкі мадэрнізацыйных камплектаў) пашырае спектр магчымых варыянтаў партнёрства.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.