Падведзены вынікі прафсаюзнай дзейнасці

Галоуная/Медыя-цэнтр/Навіны/Падведзены вынікі прафсаюзнай дзейнасці

Падведзены вынікі прафсаюзнай дзейнасці

12.02.2024
Падведзены вынікі прафсаюзнай дзейнасці На базе ЗАТ «АТЛАНТ» адбыўся V Пленум Абкама Абласной арганізацыі горада Мінска і Мінскай вобласці Прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ». У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі работы арганізацыі за 2023 год, вызначаны планы на бліжэйшую перспектыву.

Па стане на 1 студзеня 2024 года Абласная арганізацыя г. Мінска і Мінскай вобласці Прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ» аб'ядноўвае 311 першасных прафсаюзных арганізацый. У іх ліку – і ППА адкрытага акцыянернага таварыства «АЛЕВКУРП».

У сваім дакладзе старшыня Абласной арганізацыі г. Мінска і Мінскай вобласці Прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ» Юрый Васянкоў даў ацэнку працы ў 2023 годзе. Асаблівы акцэнт быў зроблены на такія пытанні як ахоп прафсаюзным членствам, заключэнне калектыўных дагавораў у наваствораных першасных прафсаюзных арганізацыях, стварэнне бяспечных умоў працы, своечасовае аказанне прававой дапамогі членам прафсаюза, удзел Абласной арганізацыі ў маючай адбыцца электаральнай кампаніі. Больш падрабязна з вынікамі дзейнасці арганізацыі ў 2023 годзе можна азнаёміцца па спасылцы.

Па выніках працы былі ўзнагароджаны 37 прафсаюзных актывістаў. Сярод іх – старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «АЛЕВКУРП» Юлія Кулакоўская. Юлія Аляксандраўна ўзнагароджана граматай Абласной арганізацыі горада Мінска і Мінскай вобласці Прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ» за добрасумленную і плённую працу, а таксама актыўны ўдзел у прафсаюзным руху.

Возврат к списку