Навагодні настрой ад Прафкама

Галоуная/Медыя-цэнтр/Навіны/Навагодні настрой ад Прафкама

Навагодні настрой ад Прафкама

22.12.2022
Навагодні настрой ад Прафкама Прафсаюзны камітэт першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «АЛЕВКУРП» павіншаваў супрацоўнікаў прадпрыемства з надыходзячым Новым годам.

Акрамя цёплых пажаданняў членаў прафсаюза чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе падарункавых сертыфікатаў.

Дарэчы, гэта не ўсе навагоднія падарункі. Для работнікаў прадпрыемства і іх дзяцей Прафком арганізаваў удзел у святочных праграмах у Белавежскай пушчы і парку жывёл «Дзіпрыз», а таксама прадстаўленні ў Палацы Рэспублікі.
Першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «АЛЕВКУРП» была створана ў 2021 годзе для вырашэння задач па згуртаванню калектыву, паляпшэнню сацыяльна-эканамічнага становішча работнікаў, развіццю сацыяльнага партнёрства і прафесійнай салідарнасці. За гэты невялікі тэрмін членамі прафсаюза сталі ўжо больш за 80% супрацоўнікаў прадпрыемства.

Возврат к списку