10.10.2023
Круглы стол праводзіўся ў фармаце абмену вопытам паміж прадпрыемствамі, якія ўжо дабіліся адчувальных вынікаў ва ўкараненні электроннага дакументазвароту з прадстаўнікамі арганізацый, якім яшчэ трэба будзе прайсці гэты шлях.
Дырэктар ААТ «АЛЕВКУРП» Уладзіслаў Новак у сваім дакладзе падрабязна растлумачыў ўдзельнікам мерапрыемства, як ўкараняўся электронны дакументаабарот на прадпрыемстве, якія задачы планавалася вырашыць пры ўкараненні сучаснай формы дакументазвароту, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся ў працэсе рэалізацыі задумы. Уладзіслаў Андрэевіч распавёў аб праведзенай перад укараненнем падрыхтоўчай працы, ацаніў першасныя вынікі, азнаёміў удзельнікаў з водгукамі аб выкарыстанні уведзенай сістэмы работнікамі прадпрыемства ў цяперашні час. Таксама кіраўнік ААТ «АЛЕВКУРП» адказаў на пытанні калег, падзяліўся практычным вопытам вырашэння пытанняў электроннага дакументазвароту.