ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныНаш уклад у нашу будучыню!

Наш уклад у нашу будучыню!

12.04.2024
Наш уклад у нашу будучыню! Калектыў ААТ «АЛЕВКУРП» прыняў удзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавiм лясы разам!».

Актыўны ўдзел работнікаў Таварыства ў лесааднаўленні стаў добрай традыцыяй. У гэтым годзе прадстаўнікі ААТ «АЛЕВКУРП» высадзілі сотні маладых іглічных саджанцаў на тэрыторыі Чэрвеньскага лясгаса. Кіраўніцтва Валмянскага лясніцтва забяспечыла гасцей пасадачным матэрыялам, неабходным інвентаром і, вядома ж, каштоўнымі парадамі.

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Аднавiм лясы разам!» праходзіць у Беларусі з 23 сакавіка па 20 красавіка. Яе арганізатарам выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Кампанія прымеркавана да Года якасці і ахоплівае ўсе рэгіёны краіны.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.