ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныНаш уклад у «лёгкія планеты»

Наш уклад у «лёгкія планеты»

22.10.2026
Наш уклад у «лёгкія планеты» Работнікі ААТ «АЛЕВКУРП» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё».

Працоўны дэсант прадпрыемства пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўнёс свой уклад у лесааднаўленне. Дзякуючы намаганням работнікаў Таварыства на тэрыторыі Чэрвеньскага лясгаса было высаджана больш за дзве тысячы саджанцаў сасны і елкі.

Добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыццё» праходзіць з 17 па 24 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе кампанія накіравана на аднаўленне лясоў, якія пацярпелі ад ураганных вятроў і ўсыхання насаджэнняў.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.