22.12.2023
Удзельнікі форуму абмеркавалі пытанні арганізацыі замацавання маладых спецыялістаў на прадпрыемствах, а таксама абмяняліся вопытам у рабоце з моладдзю ў першасных прафсаюзных арганізацыях.
Нараўне з прадстаўнікамі маладзёжных камісій найбуйнейшых прадпрыемстваў галін прамысловасці ў пасяджэнні прыняла ўдзел старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі (ППА) ААТ «АЛЕВКУРП» Юлія Кулакоўская. Юлія Аляксандраўна падзялілася вопытам дзейнасці ППА Таварыства, у тым ліку ў пытаннях падтрымкі маладых спецыялістаў і работы з моладдзю.
Як адзначыў старшыня абласной арганізацыі «БЕЛПРАФМАШ»
г. Мінска і Мінскай вобласці Юрый Васянкоў, прадстаўнік ААТ «АЛЕВКУРП» запрошаны на пасяджэнне маладзёжнага савета невыпадкова. Створаная ў 2021 годзе, першасная прафсаюзная арганізацыя Таварыства за кароткі тэрмін паспела стаць адной з перадавых у галіне і з'яўляецца эфектыўным інструментам абароны праў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў.