ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныМарафон калядных цудаў

Марафон калядных цудаў

05.01.2024
Марафон калядных цудаў Калектыў ААТ «АЛЕВКУРП» працягвае ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Услед за сацыяльным дзіцячым прытулкам Мінскай вобласці супрацоўнікі прадпрыемства наведалі сталічны Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Першамайскага раёна. У рамках аказання спонсарскай дапамогі ўстанове былі перададзены цацкі, гаспадарчыя тавары і іншыя прадметы першай неабходнасці.

Не менш патрэбна выхаванцам цэнтра і маральная падтрымка. Работнікі Таварыства павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з навагоднімі святамі, уручылі салодкія падарункі. Дзіцячыя ўсмешкі – лепшая ўзнагарода за наш невялікі ўклад у стварэнне святочнага настрою для дзяцей. Спадзяемся, што ў дзетак наперадзе будзе вельмі шмат падстаў для ўсмешак!

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.