ГалоўнаяМедыя-цэнтрНавіныМаленькі крок да вялікіх перамог!

Маленькі крок да вялікіх перамог!

26.08.2024
Маленькі крок да вялікіх перамог! У мінулыя выхадныя каманда ААТ «АЛЕВКУРП» прыняла ўдзел у турыстычным злёце «Адзінства» сярод работнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама.

Турслет праходзіў ужо адзінаццаты раз. На базе адпачынку «Бярозка» сабраліся 17 каманд, каб выявіць наймацнейшага, а заадно пазнаёміцца, пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы і проста добра правесці час.

У праграме спаборніцтваў – стральба, аэрахакей, валейбол, лазертаг, тэхніка пешаходнага, воднага і веласіпеднага турызму і іншыя дысцыпліны. Спаборны складнік турзлёту быў насычаным і разнастайным, што забяспечыла высокі напал барацьбы і масу яркіх эмоцый усім прысутным.

Выдатна праявіла сябе і каманда ААТ «АЛЕВКУРП». Нашы спартсмены двойчы паднімаліся на п'едэстал гонару. У спаборніцтвах па стральбе сярэбранымі прызёрамі турслета сталі Сяргей Ганчароў і Мар'яна Таберка. А Ягор Кузняцоў і Кацярына Мультан занялі трэцяе месца ў турніры па аэрахакеі!

Годныя вынікі паказала наша каманда і ў астатніх відах. Гэта дазволіла ААТ «АЛЕВКУРП» патрапіць у дзясятку наймацнейшых у агульным заліку і істотна палепшыць леташні вынік. 9-е месца – несумненны поспех для нашага невялікага, але вельмі дружнага і згуртаванага калектыва. Але спыняцца на дасягнутым ніхто не збіраецца. Нашы галоўныя перамогі – яшчэ наперадзе!

Зварот да спісу

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.