ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныЛесу - новае жыццё!

Лесу - новае жыццё!

30.10.2024
Лесу - новае жыццё! Калектыў ААТ «АЛЕВКУРП» далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыцце!».

Актыўны ўдзел работнікаў Таварыства ў лесааднаўленні стаў добрай традыцыяй. Ужо другі раз сёлета супрацоўнікі ААТ «АЛЕВКУРП» працавалі на тэрыторыі Чэрвеньскага лясгаса. Дзякуючы ім новае жыццё набылі больш за дзве тысячы маладых іглічных дрэў.

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыцце!» праводзіцца ў Беларусі з 12 кастрычніка па 12 лістапада. Яе мэта – аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў лесу. Прыняць удзел у акцыі можа кожны ахвочы, а запісацца ў рады добраахвотнікаў можна ў лясгасах. Асаблівая ўвага надаецца аднаўленню лесу ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях: менавіта яны найбольш пацярпелі ад разгулу стыхіі.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.