Кіраўніцтва і работнікі ААТ «АЛЕВКУРП» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»

Галоуная/Медыя-цэнтр/Навіны/Кіраўніцтва і работнікі ААТ «АЛЕВКУРП» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»

Кіраўніцтва і работнікі ААТ «АЛЕВКУРП» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»

14.04.2022
Галоўнай мэтай акцыі «Тыдзень лесу» з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. У гэтым годзе акцыя прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

13 красавіка работнікі адкрытага акцыянернага таварыства «АЛЕВКУРП» прынялі ўдзел у пасадцы лесу ў Грабенскам лясніцтве Чэрвенскага раёна. Удзельнікі акцыі атрымалі інвентар для высадкі саджанцаў, прайшлі неабходны інструктаж і дружна прыступілі да працы. Неўзабаве выдзеленая для пасадкі тэрыторыя лясных угоддзяў заззяла маладымі саджанцамі іглічных дрэў. Усе ўдзельнікі гэтай акцыі, у тым ліку і нашы маладыя супрацоўнікі, атрымалі задавальненне ад датычнасці да папаўнення прыродных рэсурсаў нашай роднай Беларусі.

Нашы лясы – гэта не толькі дар прыроды, але і вынік цяжкай працы, якая варта павагі і гонару.

Захаваем жыццё прыродзе!

Возврат к списку