ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныГодны вынік на прэстыжных спаборніцтвах!

Годны вынік на прэстыжных спаборніцтвах!

30.04.2024
Годны вынік на прэстыжных спаборніцтвах! У спартыўна-стралковым комплексе імя Маршала Савецкага Саюза С.Д. Цімашэнка адбыўся турнір па стральбе з пнеўматычнага пісталета сярод першасных прафсаюзных арганізацый горада Мінска і Мінскай вобласці Прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ». Удзел у спаборніцтвах, прымеркаваных да 120-годдзя прафсаюзнага руху ў Беларусі, прынялі работнікі 30 прадпрыемстваў, у тым ліку і ААТ «АЛЕВКУРП».

Спаборніцтвы праводзіліся ў фармаце асабістага першынства. На папярэднім этапе ўдзельнікі выконвалі 20 заліковых стрэлаў па электронных мішаных устаноўках SUIS. Пасля чаго дзясятка найбольш трапных стралкоў працягнула барацьбу за медалі ў фармаце «на выбыванне». Аб найвышэйшым градусе барацьбы красамоўна гаворыць той факт, што амаль усе фіналісты паказалі вынікі, якія адпавядаюць разрадным нормам.

Прадстаўнік ААТ «АЛЕВКУРП» Сяргей Ганчароў годна прадставіў прадпрыемства ў турніры, прабіўшыся ў вырашальную стадыю. У фінале наш спартсмен спыніўся за крок ад п'едэстала. Прычым лёс трэцяга месца вырашаўся ў перастрэлцы, паколькі два ўдзельнікі «выбілі» аднолькавую колькасць балаў.

Тым не менш, 4-е месца сярод 30 удзельнікаў – цудоўны вынік. Дзякуем Сяргею Віктаравічу за выступленне і жадаем перамог у будучыні!

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.