28.11.2025
У боўлінг-клубе «ЭКСПАБЕЛ» прайшоў турнір па боўлінгу сярод работнікаў ААТ «АЛЕВКУРП». У спаборніцтвах, арганізаваных прафкамам першаснай прафсаюзнай арганізацыі Таварыства, прынялі ўдзел больш за 20 супрацоўнікаў.Як адзначыў дырэктар ААТ «АЛЕВКУРП» Уладзіслаў Новак, галоўнай мэтай такіх мерапрыемстваў (а яны праводзяцца рэгулярна) з'яўляецца прадастаўленне работнікам магчымасці адпачыць ад рабочых будняў, пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы і проста весела правесці час.
Ніхто з прысутных не забываўся і пра спаборніцкую частку турніру, дзякуючы чаму за прызавыя месцы разгарнулася напружаная барацьба.
Віншуем пераможцаў і прызёраў турніру і запрашаем усіх супрацоўнікаў прыняць актыўны ўдзел у маючых адбыцца спартыўна-аздараўленчых і культурна-масавых мерапрыемствах!








