ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныДзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2022
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Адна з журботных памятных дат у гісторыі нашага народа. Гэта дзень памяці ўсіх загінуўшых, выразы падзякі і глыбокай удзячнасці тым, хто сумленна і мужна выконваў свой воінскі і грамадзянскі абавязак у Афганістане і іншых краінах.

У гэты дзень 33 гады таму апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар'я пад Тэрмезам. Дарогамі Афганістана прайшло каля 30 тысяч беларусаў, 771 – не вярнуўся, больш за паўтары тысячы атрымалі раненні і калецтвы, многія засталіся інвалідамі.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 « Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь », 15 лютага ўстаноўлены Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Манументы і помнікі воінам-інтэрнацыяналістам усталяваны ў многіх гарадах Беларусі.

Штогод памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, праходзяць па ўсёй рэспубліцы. У Мінску традыцыйна – на Востраве мужнасці і смутку.

Супрацоўнікі ААТ «АЛЕВКУРП» ўсклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.