Добрая традыцыя

Добрая традыцыя

24.10.2025
Добрая традыцыя Работнікі ААТ «АЛЕВКУРП» далучыліся да акцыі «Дай лесу новае жыццё!».

На тэрыторыі Валмянскага лясніцтва Чэрвеньскага лясгаса працоўны дэсант Таварыства высадзіў каля пяці тысяч маладзенькіх дрываў. Дарэчы, сёлета калектыў ААТ «АЛЕВКУРП» удзельнічае ў лесааднаўленні ўжо другі раз.

Добраахвотная грамадская акцыя «Дай лесу новае жыццё!» праходзіць па ўсёй Беларусі з 11 па 31 кастрычніка. Кампанія па аднаўленні беларускіх лясоў прысвечана Году добраўпарадкавання і ахоплівае ўсе рэгіёны краіны.

Возврат к списку