ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныЧужых дзяцей не бывае

Чужых дзяцей не бывае

29.12.2022
Чужых дзяцей не бывае Калектыў ААТ «АЛЕВКУРП» традыцыйна прымае ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Напярэдадні Новага года супрацоўнікі прадпрыемства наведалі Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Першамайскага раёна горада Мінска і Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна.

Сустрэчы прынеслі іх удзельнікам масу прыемных эмоцый і яркіх уражанняў. Дзеці пачулі цёплыя віншаванні з надыходзячым Новым годам, атрымалі салодкія падарункі, а самае галоўнае – цяпло і клопат, якіх ім цяпер так не хапае. А ў якасці падзякі ўзнагародзілі гасцей шчырымі ўсмешкамі, песнямі і вершамі.

У рамках спонсарскай дапамогі калектыў ААТ «АЛЕВКУРП» паклапаціўся і аб паўсядзённым побыце дзетак. Сталічнаму цэнтру быў перададзены халадзільнік і камплекты адзення, а Стаўбцоўскаму – набор мэблі для абсталявання абедзеннай зоны.

Дапамога і падтрымка дзіцячых дамоў і іх выхаванцаў працягнецца і далей. Бо кожнае дзіця мае патрэбу ў клопаце і ўвазе, а чужых дзяцей не бывае. Усе яны – нашы дзеці!

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.