ГалоўнаяМедыя-цэнтрНавіныЧарговы этап двухбаковага ўзаемадзеяння

Чарговы этап двухбаковага ўзаемадзеяння

12.12.2022
Чарговы этап двухбаковага ўзаемадзеяння Прадстаўнікі інжынерна-тэхнічнага персаналу аднаго з прадпрыемстваў Рэспублікі Куба завяршылі падрыхтоўку на базе ААТ «АЛЕВКУРП». На працягу двух месяцаў яны вывучалі асаблівасці работы і тэхнічнага абслугоўвання сучасных радыёэлектронных сродкаў, пасля чаго паспяхова здалі выніковыя залікі па пройдзеным матэрыяле.

Сертыфікаты аб заканчэнні навучання кубінскім партнёрам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дырэктар ААТ «АЛЕВКУРП» Уладзіслаў Новак. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санц'яга Перэс Бенітэс і генеральны дырэктар ДЗГУП «Белспецзнештэхніка» Генадзь Цімашэвіч.

Члены кубінскай дэлегацыі падзякавалі кіраўніцтва ААТ «АЛЕВКУРП» за высокі ўзровень арганізацыі навучання і атрыманыя веды і практычны вопыт. Прадстаўнікі беларускага боку, у сваю чаргу, адзначылі высокую арганізаванасць і прафесіяналізм калегаў, старанне і настойлівасць, праяўленыя падчас навучальнага працэсу.

Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санц'яга Перэс Бенітэс падкрэсліў, што плённае супрацоўніцтва звязвае беларускіх і кубінскіх спецыялістаў на працягу многіх гадоў. На яго думку, гэтая праца ўносіць уклад у развіццё двухбаковых адносін паміж краінамі, а таксама з'яўляецца трывалым падмуркам для іх далейшага развіцця.

Зварот да спісу

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.