ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныБеларусь памятае. Памятаем кожнага

Беларусь памятае. Памятаем кожнага

09.05.2022
Рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечаная 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праходзіць па ўсёй краіне. Кіраўніцтва і прадстаўнікі калектыву ААТ «АЛЕВКУРП» з членамі іх сем'яў аддалі даніну памяці подзвігам і лёсам тых, хто ўнёс уклад у вызваленне краіны і Вялікую Перамогу, усклаўшы кветкі да мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» – сімвал народнай памяці, у якім выказана не толькі пачуццё смутку аб загінуўшых, але і пачуццё гонару за мужнасць і стойкасць беларускага народа. Беларусы заўсёды будуць памятаць пра Вялікую Перамогу. Гэтая старонка гісторыі заўсёды будзе займаць асаблівае месца ў сэрцы кожнага беларуса.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.