ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіны«АЛЕВКУРП» на выставе «MILEX-2023»

«АЛЕВКУРП» на выставе «MILEX-2023»

22.05.2023
«АЛЕВКУРП» на выставе «MILEX-2023» З 17 па 20 траўня ў МКСК «Мінск-арэна» прайшла 11-я Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX-2023». У працы форуму прынялі ўдзел 28 афіцыйных дэлегацый з 19 краін, а таксама экспаненты з чатырох дзяржаў.

Адным з удзельнікаў выставы па традыцыі стала ААТ «АЛЕВКУРП». Прычым упершыню прадукцыя прадпрыемства была прадстаўлена на асобным самастойным стэндзе. У экспазіцыі знайшлося месца як вырабам, паспяхова зарэкамендавалі сябе ў заказчыкаў па ўсім свеце, так і новым распрацоўкам.

У рамках выставы кіраўніцтва ААТ «АЛЕВКУРП» правяло дзелавыя перамовы з больш чым дзесяццю замежнымі дэлегацыямі. У ходзе сустрэч бакі абмеркавалі ход рэалізацыі бягучых праектаў, а таксама перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і пашырэння геаграфіі паставак.

На цырымоніі закрыцця «MILEX-2023» старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Пантус ўручыў дырэктару ААТ «АЛЕВКУРП» Уладзіславу Новаку дыплом за актыўны ўдзел прадпрыемства ў выставе і поспехі ў галіне новых навукова-тэхнічных распрацовак.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.