ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіны«АЛЕВКУРП» дорыць свята!

«АЛЕВКУРП» дорыць свята!

02.06.2023
«АЛЕВКУРП» дорыць свята! 1 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Па добрай традыцыі ў гэты дзень супрацоўнікі ААТ «АЛЕВКУРП» павіншавалі са святам рабят, якія асабліва маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе.

Работнікі Таварыства наведалі сацыяльны дзіцячы прытулак Мінскай вобласці і падарылі яго выхаванцам цацкі, адзенне і прысмакі. А галоўнае - стварылі для рабят атмасферу сапраўднага свята!

ААТ «АЛЕВКУРП» і сацыяльны дзіцячы прытулак Мінскай вобласці ўжо не першы год звязваюць цёплыя сяброўскія адносіны. Першасная прафсаюзная арганізацыя Таварыства ўдзельнічае ў паляпшэнні бытавых умоў выхаванцаў цэнтра, а супрацоўнікі рэгулярна наведваюць дзетак, каб падарыць ім часцінку цяпла і клопату.

Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.