18.01.2022
Работнікі ААТ «АЛЕВКУРП» сумесна з прадстаўнікамі Прафсаюза « БЕЛПРОФМАШ » абмеркавалі праект змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.Праект зменаў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у гэтыя студзеньскія дні з'яўляецца галоўнай тэмай для абмеркавання ў працоўных калектывах. Якія змены чакаюць звычайных беларусаў, які вектар развіцця эканомікі краіны стане прыярытэтным, абмеркавалі работнікі ААТ «АЛЕВКУРП».
Сустрэчу адкрыў дырэктар ААТ «АЛЕВКУРП» Новак В.А., які адзначыў, што, нягледзячы на напружаны графік працы ў апошнія месяцы, калектыў не можа застацца ў баку ад важнейшай палітычнай падзеі краіны – будучых змяненняў у асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.
Спікерамі адкрытага дыялогу выступілі прадстаўнікі абласной арганізацыі прафсаюза «БЕЛПРОФМАШ »: Васенкоў Юрый Міхайлавіч і Малашчанка Андрэй Пятровіч.
Пасля заканчэння сустрэчы Юрый Васенкоў пагутарыў з членамі прафсаюза на працоўных месцах.