ГлавнаяМедыя-цэнтрНавіныАбменьваючыся вопытам, развіваем супрацоўніцтва

Абменьваючыся вопытам, развіваем супрацоўніцтва

23.11.2022
Абменьваючыся вопытам, развіваем супрацоўніцтва Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь наведаў ААТ «АЛЕВКУРП». Прадстаўнікі факультэта пагутарылі з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі прадпрыемства, азнаёміліся з навукова-вытворчай базай і выпускаемай прадукцыяй. Асаблівую цікавасць у гасцей выклікалі перспектыўныя навуковыя даследаванні і распрацоўкі Таварыства. Афіцэры факультэта падзяліліся вопытам эксплуатацыі сучаснага ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Як адзначыў начальнік факультэта СПА палкоўнік Сяргей Круглік, паміж ААТ «АЛЕВКУРП» і Ваеннай акадэміяй Беларусі наладжана ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва па многіх напрамках. Бакі плённа ўзаемадзейнічаюць у пытаннях распрацоўкі і мадэрнізацыі сучасных радыёэлектронных сродкаў, падрыхтоўкі спецыялістаў, навуковай дзейнасці і іншых. І цяперашняя сустрэча стала чарговым крокам у развіцці супрацоўніцтва.


Возврат к списку

20 гадоу

На сайте используются Cookies!

Мы используем файлы cookie, чтобы наш сайт был удобным для Вас. Нажав "Принять", Вы даёте согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки персональных данных.