23 лютага – гэта свята мужнасці і смеласці, гатоўнасці ісці толькі наперад. У гэты дзень прынята ўзгадваць афіцэраў і салдат Вялікай Айчыннай вайны, якія са зброяй у руках адстойвалі суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць нашай дзяржавы. На жаль, з кожным годам удзельнікаў той вайныстанавіцца ўсё менш. У якасці падарунка ад прадпрыемства ААТ «АЛЕВКУРП» была перададзена інвалідная калыска, з дапамогай якой Стэфан Якаўлевіч зможа не толькі перамяшчацца па кватэры, але і здзяйсняць прагулкі на адкрытым паветры.
Супрацоўнікі ААТ «АЛЕВКУРП» 23 лютага наведалі і павіншавалі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Стэфана Калтунчыка, які ваяваў на I-ым Беларускім фронце. У гады вайны Стэфан Якаўлевіч служыў кулямётчыкам, прымаў удзел у вызваленні Беларусі. За праяўленую ў баях смеласць, стойкасць і мужнасць узнагароджаны Ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, медалём "За баявыя заслугі".
У якасці падарунка ад прадпрыемства ААТ «АЛЕВКУРП» была перададзена інвалідная калыска, з дапамогай якой Стэфан Якаўлевіч зможа не толькі перамяшчацца па кватэры, але і здзяйсняць прагулкі на адкрытым паветры.
У Рэспубліцы Беларусь 2022 год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Мы памятаем гісторыю і ўсведамляем подзвіг народа, які быў здзейснены нашымі дзядамі і прадзедамі дзеля нас, дзеля будучага пакалення. Выказваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу, удзельнікам баявых дзеянняў. Дзякуй вам, дарагія ветэраны, за магчымасць жыць без вайны! За прыклад адвагі і самаахвярнасці! Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту!