15.11.2023

Мэта правядзення акцыі - павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва адносна згубных наступстваў для здароўя спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму, фарміраванне ў грамадзянскай супольнасці падтрымкі мер, накіраваных на барацьбу са спажываннем тытуню ў адпаведнасці з палажэннямі Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню.
Нагадваем, што тытунёвы дым выклікае і абвастрае многія хваробы, дзейнічаючы практычна на ўсе органы. А прадукты тытунёвага паходжання разам з іншымі канцэрагеннымі рэчывамі – галоўны чыннік узнікнення анкалагічных захворванняў. Курэнне правакуе развіццё 18 формаў рака ў чалавека: рак лёгкага, стрававода, гартані і паражніны рота, мачавой бурбалкі, падстраўнікавай залозы, ныркі, страўніка, малочнай залозы, шыйкі маткі і інш. Акрамя высокай рызыкі ўзнікнення розных формаў злаякасных новаўтварэнняў, працяг палення негатыўна адбіваецца на правядзенні спецыяльнага лячэння пры ўзнікненні гэтых захворванняў.
Не існуе бяспечнай цыгарэты і бяспечнага ўзроўню курэння. Адзіным найбольш эфектыўным спосабам зніжэння небяспекі для здароўя застаецца спыненне курэння. Памятайце: ваша рашэнне пазбавіцца ад шкоднай звычкі дапаможа аздаравіць арганізм і павысіць якасць вашага жыцця ў цэлым.