Супрацоўніцтва са студэнтамі
Пабудуй сваю кар'еру разам з ААТ "АЛЕВКУРП"!ААТ «АЛЕВКУРП» - гэта:
-
магчымасць папрацаваць над рэальнымі праектамі ў сферы радыёлакацыі і апрацоўкі сігналаў у камандзе прафесіяналаў;
-
гатоўнасць вучыць і падтрымліваць тых, хто хоча прафесійна навучацца і развівацца;
-
магчымасць працаваць з прафесійным вымяральным абсталяваннем і сістэмамі аўтаматызаванага праектавання;
-
магчымасць азнаёміцца з арганізацыяй працэсу распрацоўкі і рэалізацыі электронных сістэм на ўсіх этапах, ад ідэі да практычнай рэалізацыі;
-
шанец зразумець кірунак ўласнага развіцця, для таго каб стаць прафесіяналам у максімальна кароткія тэрміны.
Мы прапануем Вам наступныя праграмы прафесійнага развіцця:
-
Практыка ў ААТ «АЛЕВКУРП»
У рамках гэтай праграмы студэнты 2-3 курсаў маюць магчымасць прайсці практыку на нашым прадпрыемстве, атрымаць першы вопыт працы над рэальнымі праектамі, развіць важныя прафесійныя навыкі.
Для праходжання практыкі Вам неабходна запоўніць анкету і даслаць на электронны адрас hr_pozniak@alevkurp.by, пазначыўшы ў тэме ліста «Практыка».
-
Пераддыпломная практыка ў ААТ «АЛЕВКУРП»
Праграма разлічана на тых, хто ўжо зрабіў свой прафесійны выбар і гатовы пісаць дыпломны праект у рамках дзеючых Праектаў нашага прадпрыемства. У Вас будзе магчымасць сумяшчаць вучобу і працу.
Для праходжання пераддыпломнай практыкі Вам неабходна запоўніць анкету і даслаць на электронны адрас hr_pozniak@alevkurp.by, паказаўшы ў тэме ліста «Пераддыпломная практыка».
-
Размеркаванне ў якасці маладога спецыяліста ў ААТ «АЛЕВКУРП»
Вы - малады спецыяліст, і вам будзе патрэбна размеркаванне? У Вас грунтоўны багаж тэарэтычных ведаў, ёсць першы вопыт і жаданне працаваць у рэальных Праектах? Наша каманда акажа Вам прафесійную падтрымку.
Запоўніце анкету і дашліце на электронны адрас hr_pozniak@alevkurp.by, пазначыўшы ў тэме ліста «Размеркаванне».
+375 29 830-69-82
+375 17 518-10-50