Аб прадпрыемстве

Галоуная/Аб прадпрыемстве

Аб прадпрыемстве

ААТ «АЛЕВКУРП» было створана 24 верасня 1996 года як навукова-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства, а ў 2010 годзе пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. З 2007-га прадпрыемства ўваходзіць у сістэму Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства спецыялізуецца на выкананні НДВКП па распрацоўцы і мадэрнізацыі, а таксама па стварэнні новых радыёлакацыйных сістэм, найноўшых тэхналогій лічбавай апрацоўкі сігналаў і інфармацыі ў рэальным маштабе часу, а таксама тэхнікі ЗВЧ і прамежкавай частаты. У 2005 годзе ўдастоена першай Нацыянальнай прэміі Расіі «Залатая ідэя». У 2007 годзе прадпрыемства ўдастоена прэміі «Залатая Зорка» ад Фонду «Крэмль» пры Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. У цяперашні час геаграфія паставак прадпрыемства ахоплівае Афрыку, Паўднёва-Усходнюю Азію, Лацінскую Амерыку.

У цяперашні час прадпрыемства валодае высокакваліфікаванымі навуковымі і інжынерна-канструктарскімі кадрамі, якія маюць вопыт стварэння і мадэрнізацыі радыёлакацыйнай тэхнікі з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій лічбавай апрацоўкі радыёлакацыйных сігналаў у рэальным маштабе часу.

Напрамкі дзейнасці

  • Глыбокая мадэрнізацыя спецыяльнай тэхнікі.
  • Распрацоўка паўактыўнай РЛС агляду.
  • Распрацоўка і серыйная вытворчасць радыёэлектронных блокаў і сістэм.
  • Выкананне навукова-даследчых работ па радыётэхніцы.
  • Iнжынірынгавыя паслугі.

Прадпрыемства ў асобах

Сертыфікаты і ліцэнзіі

Супрацоўнікі прадпрыемства пастаянна ўдасканальваюцца ў сваёй вобласці і імкнуцца да прызнання свайго прафесіяналізму.

Наша история

  • 1996
  • 1997
    -
    1999
  • 2005
  • 2007